Перайсці да зместу

Автобизнес

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Abw.by)
Автобизнес
Выява лагатыпа
URL abw.by
Тып сайта газета

ABW.BY (раней – «Автобизнес», газета «Автобизнес-Weekly») — беларускі аўтамабільны інфармацыйны партал і аўтакласіфайд. Адзін з найстарэйшых профільных медыярэсурсаў Беларусі. З 1993 па 2018 год праект існаваў у фармаце штотыднёвай газеты, а з 2018 года цалкам перайшоў у лічбавы фармат.

Газетны перыяд (1993—2018)

[правіць | правіць зыходнік]

Выданне было заснавана ў Мінску ў 1993 годзе пад назвай «Автобизнес-Weekly». Першы нумар выйшаў 11 лютага 1993 года. Першапачаткова газета спецыялізавалася на публікацыі прыватных аб’яў аб куплі-продажы аўтамабіляў і запчастак, а таксама падавала інфармацыю пра цэны на аўтарынках.

Акрамя камерцыйнай інфармацыі, выданне публікавала рэдакцыйныя матэрыялы: агляды аўтамабіляў, навіны заканадаўства, парады па эксплуатацыі і рамонце. На працягу 1990-х і 2000-х гадоў газета была адным з вядучых друкаваных выданняў аўтамабільнай тэматыкі ў Беларусі[1].

У 1994 годзе быў запушчаны звязаны з газетай часопіс «АБС», які спачатку выходзіў у чорна-белым, а потым і ў каляровым варыянце і выдавалася да 2008 года.

У 2006 годзе пачаў працу вэб-сайт abw.by. Першапачаткова рэсурс функцыянаваў як анлайн-версія друкаванага выдання, якая дублявала базу аб’яў, але пазней развіўся ў самастойны інфармацыйны партал.

У сувязі са змяненнем медыяспажывання і лічбавізацыяй рынку ў 2018 годзе было прынята рашэнне аб спыненні выпуску папяровай версіі газеты. Выданне цалкам засяродзілася на развіцці інтэрнэт-партала abw.by.

Сучасны этап (з 2018 года)

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля адмовы ад друкаванай версіі рэсурс працягнуў працу як класіфайд (дошка аб’яў) і навінавае СМІ.

У 2019 годзе abw.by прайшоў праз рэбрэндынг і атрымаў лагатып «Автобизнес»[2].

У снежні 2021 года ТАА «Банусторг», кампанія-ўладальнік abw.by, стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій[3].

У лістападзе 2023 года партал abw.by абвясціў пра прыпыненне дзейнасці[4].

17 студзеня 2024 года работа рэсурсу была адноўлена. Адбылася змена ўласніка і перазапуск праекта з абноўленай структурай кіравання[5].

У ліпені 2024 года быў праведзены рэбрэндынг праекта з «Автобизнеса» на ABW.BY, пасля чаго ён атрымаў актуальны выгляд і яркі аранжавы дызайн[6].

Асноўнымі напрамкамі працы партала з’яўляюцца:

інфармацыйны блок: штодзённая публікацыя навін аўтамабільнага свету, змяненняў у ПДР і заканадаўстве, аўтарскіх тэст-драйваў новых і ўжываных аўтамабіляў, рэпартажаў, экспертных матэрыялаў і спецыяльных праектаў;

класіфайд: база прапаноў аб продажы легкавых і грузавых аўтамабіляў, мотатэхнікі, спецтэхнікі, запчастак і паслуг;

сэрвісы : AI-пошук аўто, PRO-падпіска, праверка аўтамабіля па VIN, каталог мадыфікацый, паслугі аўтакампаній і інш.

Матэрыялы выдання рэгулярна цытуюцца іншымі беларускімі СМІ і агрэгатарамі навін.

Зноскі

  1. ↑ Verification(недаступная спасылка). abw.by. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2023. Праверана 25 ліпеня 2026.
  2. ↑ Verification(недаступная спасылка). abw.by. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2026. Праверана 25 ліпеня 2026.
  3. ↑ Бонусторг. www.park.by. Праверана 25 ліпеня 2026.
  4. ↑ Автомобильный портал ABW.BY прекращает свою работу – в чем причина (руск.). tochka.by (8 лістапада 2023). Праверана 25 ліпеня 2026.
  5. ↑ Verification(недаступная спасылка). abw.by. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2024. Праверана 25 ліпеня 2026.
  6. ↑ Verification(недаступная спасылка). abw.by. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2024. Праверана 25 ліпеня 2026.