Перайсці да зместу

Firefox

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Firefox
Выява лагатыпа
Firefox 100 ў Windows 11Firefox 100 ў Windows 11
Тып браўзер
Аўтар Mozilla Foundation, Дэйв Х'ят, Джо Хьюіт і Блэйк Рос
Распрацоўшчыкі Mozilla Corporation, Mozilla Foundation
Напісана на C, C++, JavaScript, CSS, Rust
Інтэрфейс XML User Interface Language[d] і GTK[d]
Аперацыйная сістэма Linux[1][2][…], Windows[3][4], macOS[2][5], Android[6][7], IOS[8][9] і iPadOS[d][8]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 23 верасня 2002[10]
Апошняя версія
  • 153.0.4 (11 жніўня 2026)[11]
Бэта-версія
  • 154.0b9 (10 жніўня 2026)[12]
Альфа-версія
  • 155.0a1 (20 ліпеня 2026)[13]
Тэставая версія
  • 153.0esr (21 ліпеня 2026)[14]
Рэпазіторый github.com/mozilla-firef…
Фарматы чытаных файлаў Web Open Font Format, version 2[d][15], Mork[d], JSON, WebP[d], Ogg[d], Vorbis[d], WebM[d], VP9[d], Opus[d], MP3, Advanced Video Coding[d], каскадныя табліцы стыляў, Brotli[d], gzip[d], PDF[16], RSS[17] і APNG[d]
Фарматы ствараных файлаў Free Lossless Audio Codec[d]
Ліцэнзія Mozilla Public License 2.0
Сайт mozilla.org/be/firefox
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Firefox, Mozilla Firefox ([moʊˈzɪlə ˈfaɪɹfɑks]) — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны сумесна Mozilla Foundation і яе даччынай кампаніяй Mozilla Corporation.

У браўзеры ёсць укладачны інтэрфейс, праверка арфаграфіі, пошук па меры набору, «жывыя закладкі», менеджар загрузак, пошукавая сістэма. Новыя функцыі можна дадаваць з дапамогай пашырэнняў.

Firefox выпускаюць для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, яго парты даступныя для розных Unix і Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD і OpenBSD. Таксама даступны для Android і iOS. Код браўзера распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй MPL ад Mozilla.[18]

Firefox створаны ў 2002 годзе пад кодавай назвай «Phoenix» членамі супольнасці Mozilla. Падчас бэта-тэсціравання браўзер атрымаў высокую ацэнку за хуткасць і бяспеку ў параўнанні з Internet Explorer 6, які дамінаваў у той час. Версія Firefox 1.0 выпушчана 9 лістапада 2004 года[19] і за наступныя 9 месяцаў браўзер быў загружаны 50 мільёнаў разоў[20]. Ён лічыцца духоўным пераемнікам Netscape Navigator, бо супольнасць Mozilla была створана Netscape у 1998 годзе да таго, як іх набыла AOL.[21]

Доля выкарыстання Firefox вырасла да максімуму ў 32,21 % у лістападзе 2009 года[22], пазней зніжалася праз канкурэнцыю з Google Chrome. Станам на снежань 2022 года доля выкарыстання Firefox як настольнага вэб-браўзера складае 7,1 %, што робіць яго чацвёртым па папулярнасці настольным вэб-браўзерам пасля Google Chrome (66,1 %), Microsoft Edge (11,2 %) і Safari (9,6 %).[23]

Зноскі

  1. Laden Sie Firefox in Ihrer Sprache herunter
  2. 1 2 https://www.mozilla.org/en-US/firefox/all/ Праверана 5 жніўня 2021.
  3. Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
  4. System requirements Праверана 5 жніўня 2021.
  5. https://www.mozilla.org/en-US/firefox/system-requirements/ Праверана 5 жніўня 2021.
  6. Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
  7. Will Firefox work on my mobile device? Праверана 5 жніўня 2021.
  8. 1 2 https://www.mozilla.org/firefox/all/
  9. https://support.mozilla.org/en-US/kb/will-firefox-work-my-mobile-device Праверана 5 жніўня 2021.
  10. https://web.archive.org/web/20061114010304/http://www.mozilla.com/en-US/press/news.html
  11. Firefox 153.0.4, See All New Features, Updates and Fixes — 2026. Праверана 11 жніўня 2026.
  12. Index of /pub/firefox/releases/154.0b9/ — 2026. Праверана 11 жніўня 2026.
  13. Firefox Nightly 155.0a1, See All New Features, Updates and Fixes — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
  14. Firefox ESR 153.0esr, See All New Features, Updates and Fixes — 2026. Праверана 21 ліпеня 2026.
  15. https://developer.mozilla.org/en-US/Firefox/Releases/35
  16. https://www.cnet.com/tech/computing/mozilla-puts-native-pdf-viewer-in-firefox-19/
  17. https://support.mozilla.org/en-US/kb/feed-reader-replacements-firefox
  18. Mozilla Licensing Policies (англ.). — «Executable software binaries released by the Mozilla Project, such as Firefox and Thunderbird, are made available under the terms of the MPL.»  Праверана 9 снежня 2022.
  19. Firefox browser takes on Microsoft (англ.). BBC News (9 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  20. Weber, Tim. The assault on software giant Microsoft (англ.). BBC News (9 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы September 25, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  21. Jay, Paul (February 28, 2008). Curtains for Netscape – Tech Bytes(англ.). CBC News. Архівавана з арыгінала July 5, 2015. Праверана 2023-01-19.
  22. StatCounter. Desktop Browser Market Share Worldwide (Jan 2009 - Jan 2013) (англ.). gs.statcounter.com. Архівавана з першакрыніцы October 11, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
  23. Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 9 снежня 2022.