Internet-in-a-Box

Internet-in-a-Box (IIAB) — гэта танная лічбавая бібліятэка, якая складаецца з бесправаднога пункта доступу з носьбітам інфармацыі, да якога могуць падключацца карыстальнікі, што знаходзяцца побач[1]. Апаратнае і праграмнае забеспячэнне праекта змянялася з 2012 года па меры мініяцюрызацыі электронікі і сховішчаў даных. Па стане на 2017 год апаратная частка часта складаецца з мікракамп'ютара Raspberry Pi са зменнай картай памяці[2][3].
У 2024 годзе распаўсюджваннем прылад, сабраных Wiki Project Med Foundation, пачала займацца крама Вікіпедыі. У стандартны камплект уваходзіць Raspberry Pi Zero 2 W з SD-картай на 256 ГБ, на якой, сярод іншых рэсурсаў, змяшчаюцца поўныя версіі англійскай і іспанскай Вікіпедыі.
Лічбавая бібліятэка
[правіць | правіць зыходнік]Лічбавая бібліятэка складаецца з некалькіх праграмных модуляў, якія могуць быць прадусталяваны, або карыстальнік можа выбраць іх для ўсталявання самастойна. Прыклады модуляў :
- Вікіпедыя на пэўнай мове
- Медыцынская энцыклапедыя Вікіпедыі
- OpenStreetMap
- MediaWiki
- TED Talks
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канцэпцыя праекта вырасла з праекта школьных сервераў ініцыятывы One Laptop per Child. У 2016 годзе магістарская праграма Калумбійскага ўніверсітэта (MPA in Development Practice) на працягу трох месяцаў даследавала выкарыстанне прылад Internet-in-a-Box у Дамініканскай Рэспубліцы.[4]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Internet-in-a-Box на Вікісховішчы |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Internet-in-a-Box: Connectivity for the Rest of the World – State of the Planet (англ.) (13 чэрвеня 2017). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Watkins, Don. How to create an Internet-in-a-Box on a Raspberry Pi | Opensource.com (англ.). opensource.com. Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Frauenfelder, Mark. Wikipedia's $58 gadget lets you access its entire library offline (англ.). Boing Boing (1 жніўня 2024). Праверана 26 кастрычніка 2025.
- ↑ Internet-in-a-Box: Connectivity for the Rest of the World – State of the Planet (англ.) (13 чэрвеня 2017). Праверана 26 кастрычніка 2025.