Перайсці да зместу

Midjourney

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Midjourney
Выява лагатыпа
«Механічны голуб», створаны з дапамогай Midjourney V4.
«Механічны голуб», створаны з дапамогай Midjourney V4.
Тып generative artificial intelligence website[d], artificial intelligence model[d] і artificial neural network[d]
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 1 лютага 2022[1]
Апошняя версія
  • V6.1 (30 ліпеня 2024)[2]
Сайт midjourney.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Midjourney — генератыўная мадэль для стварэння відарысаў паводле тэкставага апісання[3]. Распрацавана аднайменнай даследчыцкай лабараторыяй з Сан-Францыска, заснаванай Дэвідам Хольцам[4].

Лабараторыя Midjourney была заснавана Дэвідам Хольцам, стваральнікам стартапа Leap Motion і былым супрацоўнікам NASA і таварыства Макса Планка. Дэвід Хольц пакінуў Leap Motion у жніўні 2021 каб працаваць над Midjourney. Лабараторыя наняла 10 інжынераў і запусціла першае прыватнае дэма ў верасні 2021. У лютым 2022 генератыўная мадэль Midjourney стала даступнай публіцы ў выглядзе бота на платформе Discord[4].

Версіі Midjourney
ВерсіяДата выпуску
V1люты 2022[5]
V212 красавіка 2022[5]
V325 ліпеня 2022[5]
V45 лістапада 2022[5]
V515 сакавіка 2023[5]
V5.13 мая 2023[5]
V5.223 чэрвеня 2023[5]
V621 снежня 2023[5]
V6.130 ліпеня 2024[6]