Hahniidae
| Hahniidae | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Самка Cryphoeca silvicola | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Hahniidae Bertkau, 1878 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Hahniidae — сямейства аранеаморфных павукоў, якое налічвае 235 відаў у 26 родах[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі сямейства распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Роды з Паўночнага паўшар’я і Афрыкі маюць адрозненні ў структуры геніталій з тымі родамі, якія пераважаюць у Паўднёвым паўшар’і. Зусім няшмат відаў адкрылі ў Паўднёва-Усходняй Азіі[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела павукоў дасягае каля 2 міліметраў. Тыповая рыса павукоў гэтага сямейства — размяшчэнне шасці сваіх прадзільных органаў на папярочнай лініі. Апошні сегмент вонкавага прадзільнага параўнальна доўгі і стаіць вышэй за ўсіх астатніх[1].
Павуцінне
[правіць | правіць зыходнік]Будуюць вельмі тонкія лоўчыя сеткі, якія формай нагадваюць аркуш паперы, а таксама ў адрозненне ад мноства павукоў сеткі не будуюцца на водступах. Шоўк, які выкарыстоўваецца ў гэтых сетках, настолькі тонкі, што нават заўважыць павуцінне немагчыма, калі яно не пакрыта расой[1].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Павукі аддаюць перавагу месцам паблізу вадаёмаў або каля імхоў. Таксама часта сустракаюцца сярод апалага лісця і дэтрыту ці на лісці хмызнякоў і дрэў[1].
Спіс родаў
[правіць | правіць зыходнік]- Alistra Thorell, 1894 — Акіянія, Філіпіны, Суматра, Шры-Ланка
- Amaloxenops Schiapelli & Gerschman, 1958 — Аргенціна
- Antistea Simon, 1898 — Паўночная Амерыка, Еўропа, Расія
- Asiohahnia Ovtchinnikov, 1992 — Казахстан, Кыргызстан
- Austrohahnia Mello-Leitão, 1942 — Аргенціна
- Calymmaria Chamberlin & Ivie, 1937 — ад Мексіка да Канада
- Cryphoeca Thorell, 1870 — Палеарктыка
- Cryphoecina Deltshev, 1997 — Чарнагорыя
- Cybaeolus Simon, 1884 — Чылі, Аргенціна
- Dirksia Chamberlin & Ivie, 1942 — ЗША, Аляска, Францыя
- Ethobuella Chamberlin & Ivie, 1937 — Паўночная Амерыка
- Hahnia (spider) — Hahnia C. L. Koch, 1841 — Амерыка, Афрыка, Еўропа, Азія
- Harmiella Brignoli, 1979 — Бразілія
- Iberina Simon, 1881 — Расія, Францыя
- Intihuatana Lehtinen, 1967 — Аргенціна
- Kapanga Forster, 1970 — Новая Зеландыя
- Lizarba Roth, 1967 — Бразілія
- Neoantistea Gertsch, 1934 — ад Канады да Коста-Рыкі, Расія, Азія
- Neoaviola Butler, 1929 — Аўстралія
- Neocryphoeca Roth, 1970 — ЗША
- Neohahnia Mello-Leitão, 1917 — Паўднёвая Амерыка
- Porioides Forster, 1989 — Новая Зеландыя
- Rinawa Forster, 1970 — Новая Зеландыя
- Scotospilus Simon, 1886 — Тасманія, Новая Зеландыя, Індыя
- Tuberta Simon, 1884 — ад Еўропы да Азербайджана
- Willisus Roth, 1981 — ЗША
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Murphy, Frances & Murphy, John (2000): An Introduction to the Spiders of South East Asia. Malaysian Nature Society, Kuala Lumpur.
- Platnick, Norman I. (2007): The world spider catalog, version 8.0. American Museum of Natural History.