Перайсці да зместу

Half-Life: Blue Shift

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Half-Life: Blue Shift
Лагатып гульні
Распрацоўшчык Gearbox Software
Выдавец
  • Sierra On-Line
  • Valve Corporation
Частка серыі Half-Life
Даты выпуску
Windows
12 чэрвеня 2001[1]
Linux, MacOS
30 сакавіка 2013[2]
Жанр Шутар ад першай асобы
Узроставыя
рэйтынгі
CERO: D — 17才以上対象
ELSPA: 15+
ESRB: M — Mature 17+
PEGI: 16
USK: 16
Стваральнікі
Кіраўнік Рэндзі Пітчфард
Прадзюсар Рэндзі Пітчфард
Геймдызайнер Роб Хіеранімус
Сцэнарысты
  • Роб Хіеранімус
  • Дэвід Мэрцз
  • Рэндал С. Пітчфард II
Праграмісты
  • Шон Кавана
  • Патрык Дзюпры
Мастак Браян Мартэл
Кампазітар
  • Стывен Бал
  • Крыс Джэнсан
Тэхнічныя даныя
Платформы
Гульнявы рухавік GoldSrc
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[3]
Мовы інтэрфейсу англійская[4], французская[4] і нямецкая[4]
Носьбіты
Кіраванне мыш і клавіятура
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Half-Life: Blue Shift — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, другое па ліку дапаўненне для Half-Life. Гульня была распрацаваная кампаніяй Gearbox Software і выдадзеная кампаніяй Sierra On-Line. Першапачаткова гульня планавалася для выпуску на Dreamcast, аднак у выніку версія для Dreamcast была скасаваная, гульня была выпушчаная для Windows 12 чэрвеня 2001 года. Гэта трэцяя гульня ў серыі Half-Life.

Аналагічна Half-Life: Opposing Force і Half-Life: Decay, Blue Shift адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся ў Half-Life, але з пункту гледжання іншага персанажа — ахоўніка «Чорнай Мезы» Барні Калхуна. У ролі Барні ігрок павінен збегчы з сакрэтнай лабараторыі, захопленай прышэльцамі і атрадамі HECU.

У адрозненне ад першага дапаўнення Opposing Force, Blue Shift з’яўляецца аўтаномнай гульнёй і не патрабуе ўсталяванай на камп’ютары арыгінальнай Half-Life.

Гульня атрымала «змешаныя водгукі» паводле сайта Metacritic, паводле ацэнак на ім мае 71 з 100 балаў[5].

У рэцэнзіі для IGN крытык Тал Блевінс адзначыў, што гульнявы ​​​​працэс Blue Shift «у значнай ступені адпавядае таму, што мы чакалі ад Half-Life». Паводле яго водгуку галаваломкі «былі лагічнымі і добра зробленымі, хаця некаторыя галаваломкі выклікалі расчараванне». Хаця IGN хваліў гульню за захаванне «эпічнага» адчування арыгіналу, Блевінс крытыкаваў кароткую працягласць гульні. Рэцэнзент GameSpot Грэг Касавін пагадзіўся са шматлікімі крытычнымі заўвагамі IGN, заявіў, што «справа не ў тым, што гульня лёгкая, а хутчэй у тым, што яна надзвычай кароткая», і што Blue Shift «сама па сабе не мае вялікага значэння». Акрамя таго, Касавін назваў «карыснымі» графічныя ўдасканаленні, унесеныя пакетам High Definition, але адзначыў, што «яны ўсё яшчэ не робяць Half-Life падобнай на новую гульню — і многія змены самі па сабе не вельмі прыкметныя».

Зноскі

  1. ↑ Half-Life: Blue Shift - PC (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2013.
  2. ↑ Ходаковский, Константин. Half-Life: Opposing Force, Blue Shift и Ricochet появятся в Steam для Linux (руск.). 3DNews (2 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2015.
  3. ↑ Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  4. 1 2 3 Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  5. 1 2 Half-Life: Blue Shift for PC Reviews (англ.). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023.
  6. ↑ Gerbino, Robert. PC Games Reviews - Half-Life: Blue Shift (англ.)(недаступная спасылка). GameZone (28 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2001.