Nintendo 64
| | |
| Распрацоўшчык | Nintendo Integrated Research & Development[d] і Silicon Graphics[d] |
| Вытворца | Nintendo |
| Тып | home video game console[d] і гульнявая прыстаўка |
| Пакаленне | fifth generation of video game consoles[d] |
| Прададзена штук | 32 930 000[1] |
| ЦП | NEC VR4300[d] |
| Аператыўная памяць | 4 мегабайт і 8 мегабайт |
| ГП | RCP[d] |
| Анлайн-сэрвіс | Randnet[d] |
| Папярэднік | Super Nintendo Entertainment System[2][3] |
| Паслядоўнік | Nintendo GameCube |
«Nintendo 64» (яп.: ニンテンドー64 Нінтэндо: Рокудзю:ён) таксама Ultra 64 і N64 — 64-разрадная гульнявая прыстаўка, распрацаваная японскай карпарацыяй «Nintendo» сумесна з амерыканскай кампаніяй «Silicon Graphics». Была выпушчана ў 1996 годзе (23 чэрвеня ў Японіі, 29 верасня ў Амерыцы) і ў 1997 годзе (1 сакавіка ў Еўропе, Блізкім Усходзе і Афрыцы і Кітаі і 1 верасня ў Францыі і Бенілюксе) і стала адказам на прыстаўкі канкурэнтаў «Sony PlayStation» і «Sega Saturn». Тактавая частата цэнтральнага працэсара — 93,75 Мгц, графічнага — 62,5 Мгц. Абсталёўвалася агульнай уніфікаванай аператыўнай памяццю аб’ёмам 4 МБ. Максімальны дазвол быў роўны 640×480 пры 24-бітнай глыбіні колеру. Дзякуючы ўдзелу «Silicon Graphics», у гэтай прыстаўцы з’явілася маса навін, звязаных з трохмернай графікай: згладжванне тэкстур, MIP-mapping і інш. У якасці гульнявога носьбіта быў абраны картрыдж аб’ёмам да 64 МБ.
Разам з кансоллю «Nintendo» выпусціла першы 3D-платформер «Super Mario 64», які дэманстраваў яе навіны ва ўсёй красе. Гэта і дало пачатковы штуршок. Аднак, у першыя часы гульняў для «Nintendo 64» было вельмі мала: не ўсім даваліся асаблівасці праграмавання для яе, акрамя таго, шматлікіх адпужваў састарэлы фармат носьбіта (абодва асноўных канкурэнта тады ўжо перайшлі на кампакт-дыскі, якія мелі вялікую ёмістасць і былі зручней і танней). Сама ж «Nintendo» не была гатова да поўнага забеспячэння сваёй кансолі гульнявымі праектамі. Але да 1998 году сітуацыя выправілася, і N64 заняла другое месца на рынку гульнявых прыставак пасля «PlayStation» (праект «Saturn» тады ўжо можна было лічыць праваленым).
У мацерыковым Кітаі выйшла перайначаная версія кансолі пад назвай «iQue Player». Гэтая версія выканана ў форм-фактары геймпада, каб абыйсці мясцовую забарону на гульнявыя кансолі. Кансоль мае некалькі убудаваных гульняў, астатнія карыстач мог загрузіць самастойна праз анлайн-сэрвіс «iQue Depot».
У Расіі рэліз быў анансаваны на 10 кастрычніка 1996 года, а дыстрыбутарам павінна была стаць сетка «АОЗТ Денди»[4][5]. На момант пачатку паставак NTSC-версія кансолі прадавалася толькі ў некалькіх крамах, у тым ліку «Game Land»[6][7]. Пазней дыстрыбуцыяй занялася кампанія «Бука», якая ў той час была афіцыйным дыстрыбутарам «Nintendo» (а таксама «Sega Saturn» і «Sony PlayStation»)[8][9][10], але далейшыя продажы былі спынены, з-за цяжкага эканамічнага крызісу. З 2000 года афіцыйным дыстрыбутарам «Nintendo 64» выступаў «Новый Диск»[11].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.nintendo.co.jp/ir/en/finance/hard_soft/index.html Праверана 10 мая 2022.
- ↑ http://www.ign.com/articles/2012/03/09/the-secret-code-of-new-consoles
- ↑ http://www.giantbomb.com/nintendo-64/3045-43/
- ↑ ДИНОЗАВРЫ ПОЛЕТЯТ 10 ОКТЯБРЯ !(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Сентябрь — № 06. — С. 73.
- ↑ Nintendo defends Eastern empire(англ.) // CTW Europe : часопіс. — Opportunity Publishing, 1996. — May — № 53. — С. 1.
- ↑ Game Land вернулся на Новый Арбат(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Сентябрь — № 06. — С. 06.
- ↑ Nintendo 64 в Москве !(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Декабрь — № 08. — С. 109.
- ↑ Бука. Новые поступления еженедельно(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1997. — Май — № 12. — С. 07.
- ↑ О компании
- ↑ Бука(руск.) // Страна игр : часопіс. — Game Land, 1996. — Январь — № 01. — С. 53.
- ↑ Новый Диск — Информация о компании
| Nintendo 64 на Вікісховішчы |
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
