Nokia 1112
| Nokia 1112 | |
|---|---|
| | |
| Вытворца | Nokia |
| Падтрымліваныя сеткі | GSM |
| Дата выпуску | 2006 |
| Папярэднік | Nokia 1110 |
| Формафактар | Манаблок |
| Памеры | 104×44×17 мм |
| Вага | 80 гр |
| Акумулятар | 700 мА·г Li-ion |
| Прылады ўводу | Лічбавая клавіятура |
| Экран | 96x68 пікселяў, аднакаляровы |
| Рынгтоны і апавяшчэнні | Поліфанія, Вібрацыя |
| Іншае | SAR 0.85 |
Nokia 1112 — мабільны тэлефон ніжэйшага сегмента, распрацаваны Nokia. Тэлефон быў выпушчаны ў 2006 годзе. Вялікі шрыфт у тэлефоне дазваляў лёгка арыентавацца людзям, якія ўпершыню выкарыстоўвалі мабільную прыладу[1].
Двухдыяпазонная прылада магла функцыянаваць у GSM-900/1800- і GSM-850/1900-сетках.
Раздзяляльнасць экрана — 96x68 пікселяў, у тэлефон убудаваны аднакаляровы дысплей з белай падсветкай.
Тэлефон мае ўбудаваныя прыкладанні, такія, як калькулятар і секундамер. Таксама тэлефон можа адпраўляць і прымаць SMS-паведамленні і выявы. Тэлефон мае гадзіннік, які гаворыць, і будзільнік.
Яго ўнутраная памяць 4 Мб, што дазваляе тэлефону захоўваць да 200 запісаў у тэлефоннай кнізе.
Магутнасці батарэі хапае на 5 гадзін размовы ці на 15 дзён у спячым рэжыме.
У тэлефон убудавана 33 стандартныя рынгтоны, таксама карыстальнік можа стварыць яшчэ 5 у спецыяльным рэдактары.
Тэлефон мае белую подстветку. Мадыфікацыя Nokia 1110 і 1110i.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nokia Press Release (March 30, 2006). Архівавана 15 лістапада 2006 года.