Перайсці да зместу

Onliner

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Onliner.by
Выява лагатыпа
URL www.onliner.by
Камерцыйны Так
Тып сайта Інфармацыйны, каталог прадуктаў
Мова(-ы) руская і беларуская
Размяшчэнне сервера
Уладальнік ПУП «Онлайнер»
Пачатак працы 14 лютага 2001
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 1 976[1]

Onliner.by (Анла́йнер) — беларускі вэб-сайт, які аб'ядноўвае інтэрнэт-выданне, каталог тавараў і паслуг, а таксама форум. Пераважная большасць матэрыялаў сайта выходзіць на рускай мове. Заснаваны ў 2001 годзе.

Паводле звестак партала Similarweb.com Onliner уваходзіць у лік найбольш наведвальных беларускіх сайтаў[2], форум сайта лічыцца найбольш папулярным рускамоўным форумам у Беларусі. Станам на 2018 год штомесяц сайт наведвала 1,4 млн. карыстальнікаў.[3]

Сайт быў заснаваны ў 2001 годзе як блог пра лічбавую тэхніку, мабільную сувязь і тэлекамунікацыі. У 2002 годзе сайт атрымаў узнагароду "Праект года" ад Беларускага Інтэрнэт-форума, а яго стваральнік Віталь Шураўка быў абвешчаны Чалавекам года. У 2003 годзе на сайце былі створаны каталог лічбавай тэхнікі і форум. Пазней тэмы форума былі выкарыстаныя для стварэння асобных раздзелаў сайта.

У 2005 годзе было зарэгістравана прыватнае унітарнае прадпрыемства "Анлайнер". У той час сайт меў забаўляльны накірунак з простымі артыкуламі і вялікай колькасцю ілюстрацый. Аднак пазней складанасць артыкулаў павялічылася, з'явіліся лонгрыды, уласныя журналісцкія расследаванні і фотарэпартажы. У 2012 годзе Onliner аб'явіў аб пераходзе да канцэпцыі шматпрофільнага інтэрнэт-партала. У 2015 годзе Onliner быў другім па колькасці наведвальнікаў навінавым сайтам у Байнэце.[4]

У 2018 годзе Onliner меў большасць наведвальнікаў сярод маркетплэйсаў у Байнэце[5], сайт наведвала 1,4 млн. карыстальнікаў штомесяц, а колькасць праглядаў дасягнула 11 млн. старонак штодзённа.[3] У снежні 2019 года Onliner меў паўмільёна зарэгістраваных карыстальнікаў.[6] У 2019 годзе на Youtube канал партала было падпісана 375 тыс. карыстальнікаў.[7]

У 2020 годзе колькасць унікальных наведвальнікаў сайта дасягнула 1 млн. штодзённа.[8] Таксама ў 2020 годзе кампанія стварыла ўласную сістэму плацяжоў Onliner Pay разам з МТБанкам.[9][10]

20 снежня 2014 года сайт быў выключаны з рэестра нацыянальнай даменнай зоны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю[11]. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru[12].

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі Ірыны Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэсліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў[13].

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена 6 студзеня 2015 года[14].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[15].

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[16]. З 2021 г партал перастаў асвятляць вострыя ўнутрапалітычныя пытанні і сінаптычна апісваў СВА Расіі ва Украіне.

Зноскі

  1. ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  2. ↑ Май 2019. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 28 студзеня 2025.
  3. 1 2 Onliner объявил о стратегическом партнерстве с селлером онлайн-рекламы ENTER NET AV(недаступная спасылка). Marketing.by (21 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 29 мая 2020.
  4. ↑ Исследование: Количество белорусов, предпочитающих узнавать новости из российских СМИ, уменьшилось (руск.). Белорусская ассоциация журналистов (6 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 11 мая 2020.
  5. ↑ Крупнейшие маркетплейсы Беларуси: статистика и основные показатели (сентябрь 2018 г.) (руск.). BelRetail (2 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  6. ↑ Известные журналисты — о тенденциях в медиа и личных итогах года (руск.)(недаступная спасылка). Baj.by (30 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 11 мая 2020.
  7. ↑ Живые истории и первый миллион просмотров: как работает видеоотдел Onliner (руск.). Marketing.by (26 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 29 мая 2020.
  8. ↑ «Можно назвать просто шоком, когда в марте большие бренды ставили активности на паузу»: IAB Belarus собрал локальные медиа на одной сцене, чтобы узнать, что изменилось для них в новой реальности (руск.)(недаступная спасылка). IAB Belarus (16 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  9. ↑ Onliner и МТБанк запустили уникальную в Беларуси систему интернет-оплаты товаров (руск.). БЕЛТА (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  10. ↑ МТБанк и Onliner запустили новую систему оплаты товаров через интернет Onliner Pay (руск.). Prime Press. Праверана 19 красавіка 2020.
  11. ↑ Аб прыняцці мер па выкананні заканадаўства аб гандлі Архівавана 23 снежня 2014.
  12. ↑ Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru
  13. ↑ Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by
  14. ↑ Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты
  15. ↑ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
  16. ↑ Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе . Белсат (12 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.